<<
>>

ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР - ЖЫЦЦЁВАЯ ПАРАДЫГМА СУЧАСНАСЦІ Уладыкоуская Л.М.


Адна з каштоунасцей глабалізму у сучасним свеце - магчымасць узаемаузбага- чальнага, канструктыунага дыялогу культур, заснаванага на признанні самога права на культурныя адрозненні.
Дыялог культур вымагае наяунасці суб’ектау дыялогу - саміх культур, гарантий за- хавання асновы культуры - нацыянальнага ядра, а гармашчныя міжкультурния камуніка- циі магчымыя пры умове, што нацыянальныя культурныя традиций і мовы, самабытныя народныя культуры будуць признания у якасці безумоуных каштоунасцей не толькі уну- тры кожнай нацыянальнай дзяржавы, але і у межах іх раунапраунага дыялогу і міжнаци- янальнага узаемадзеяння.
Быццё на мяжы цывшзацыйных узаемауплывау сфарміравала специфічную для Беларусі арыентацыю на гармашзацыю самабытных нацыянальных культур і палітичную раунавагу у межах Цэнтральнай і Усходняй Еуропы. Геапалпычнае “памежжа” - патэн- цыяльная пагроза канфліктау і супярэчнасцей ( найперш у сферах сацыякультурнай і ду- хоунай) - вымагае балансу “заходняга” і “усходняга” вектарау нацыянальнай палітикі.
Сацыяльнае расслаенне, палпычная палярызацыя могуць узмацняць тэндэнцыі се- грэгацыі грамадства, недавер і адчужанасць. У такіх умовах доступ да культурных каштоунасцей для многіх людзей становіцца абмежаваным, таму і уяуленні пра каштоу- насці, маральныя нормы, абавязкі, правы і сэнс існавання спрошчаныя і недастатковыя: узнікаюць і сур’ёзныя праблемы з захаваннем і усведамленнем ідэнтычнасці, што можа ускладніць узаемны давер у грамадстве, не садзейнічае талерантнасці і павазе да культур інших народау, правам і свабодзе чалавека. Між тым, толькі талерантная і стимулюючая беларуская культура можа спрыяць паунавартаснаму і канструктыунаму дыялогу культур у Беларусі.
Негатыунай ацэню заслугоуваюць прыкметы палітизациі культуры, што пазбауляе культуру аб’яднальных агульначалавечых аспектау. Каб унікнуць гэтага, неабходна аж^і- ццяуляць штэграцыю грамадства у галіне культуры, разумеючы пад гэтым працэс, які спрыяе пераадоленню этнічнага размежавання культур, развіваючи д^іялог культур як ж^тццёвую парадигму, садзейшчаючы адзінай культурнай прасторы у Беларусі. Важна, каб гэты працэс штэграцый быу навукова абгрунтаваным, што падразумевае рознабако- васць поглядау і адлюстраванне рэалій сучаснага беларускага грамадства.
Відавочна, што сучасная паштыка у галіне культуры у Беларусі павінна абапірацца на навуковы аналіз сацыякультурнага кантэксту феномену глабалізацыі і сённяшніх са- цыяльных трансфармацый, сацыякультурную экспертызу нацыянальнага развіцця, на щэю кансалідацыі беларускага грамадства, захавання нацыянальнай ідэнтычнасці у су- польнасці аб’яднанай Еуропы; яна мусіць быць накіраванай на вызначаную ідэальную мадэль нацыянальна-культурнага і духоунага развіцця Беларусі ва умовах глабалізацыі, якая прадугледжвае акрэсленне шляхоу і тэндэнцый развіцця беларускай нацыянальнай культуры (народнай і прафесійнай), выпрацоуку канцэпцыі пабудовы грамадзянскай і нацыянальнай супольнасці на аснове грамадскага яднання, актывізацыі грамадскіх духоуных щэалау, пошук рашэння глабальных праблем, выпрацоуку канцэпцы! маральнага здароуя і духоунага развіцця сучаснага беларускага грамадства.
У краінах Еурасаюза культурная палітыка мае чатыры галоуныя мэты: захаванне культурнай ідэнтычнасці; развщцё культурнай шматстайнасці; спрыянне творчасці; за- беспячэнне доступу да культурных набыткау (уключаючы стварэнне належных умоу для развіцця адпаведнай шфраструктуры). Сучасная культурная палпыка аб’яднанай Еуропы арыентуецца на захаванне агульнаеурапейскай культурнай спадчыны і росквіт кожнай асобнай нацыянальнай культуры, ахову і развщцё спещіфікі рэпянальных культурных рысау: невыпадкова Еурасаюз абвясціу 2008 г.
еурапейскім годам міжкультурнага дыяло-
/П • •              П              о              о              с»              с*              v_*              Л              і              '              •              і              '
гу. Сёння 7 мшьёнау еурапейцау працуюць у культурнай сферы Еуропы, а выдатк Еурасаюза на “культурныя акцый” у 2007 г. склалі 400 мільёнау еура [1].
У сферы падзелу паунамоцтвау у галіне еурапейскай інтэграцыі дзеянні супольнасці наюраваныя на заахвочванне супрацоуніцтва паміж дзяржавамі-чальцамі і пры неабходнасці падтрымліваюцца і дапауняюцца у наступных галінах: удасканаленне ведау і распаусюджванне культуры і гісторыі еурапейскіх народау; ахова культурнай спадчыны агульнаеурапейскай значнасці; некамерцыйны культурны абмен; мастацкая і літаратур- ная творчасць, уключаючы аудыявізуальны сектар і інш. Пратэкцыянізм і ізаляцыянізм не дапускаюцца, як не плануецца і поуная гарманізацыя заканадауства у сферы культурнай палпьікі асобных дзяржау Еурасаюза. Статыстыка сведчыць, што 341 млн. чалавек у Еуропе лічаць роднай мовай англійскую, 322 млн. - іспанскую, 176 млн. - партугаль- скую, 167 млн. - рускую, 100 млн. - нямецкую (адпаведна у свеце кітайскую лічаць роднай 873 млн. чалавек, арабскую - 422, хіндзі - 366, японскай - 125). Колькасць моу, якія афщыйна ужываюцца Еурасаюзам, з 11 у 2004 г. узрасла да 23 у 2008 г., за узор бярэцца валоданне дзвюма мовамі дадаткова да роднай [1], што таксама сведчыць пра накіраванасць дзяржау Еурасаюза на міжкультурны дыялог.
Полікультурнасць усё часцей разглядаецца хутчэй як магчымасць канструктыунага і эфектыунага глабальнага узаемадзеяння, чым фактар раз’яднання; яна трактуецца як адзін з важнейшых шляхоу сацыякультурнага развіцця. Разам з тым, полікультурнасць не ёсць адзінадушна прызнаным спрыяльным фактарам развіцця сучасных нацыянальных культур. Так, напрыклад, доктар Адам Вяломскі у сваёй кнізе “Unia Europejska jako wyzwanie historiozoficzne” [2] сцвярджае, што аснова сацыяльнага развіцця - гэта культурная саматоеснасць, бо яна нясе каштоунасці, веру, духоунасць. Ушверсальныя ж дзяржауныя утварэнш, шматкультурнасць прыводзяць да касмапалітызму, а урэшце да заняпаду і разбурэння, што ёсць вышкам вычарпанай актыунасці элпы, якая ужо не можа быць культуратворчым чыншкам. Касмапалітызм можа выяуляць страту самавызначэння людзей, якія не чуюцца звязаншмі з родншмі сімваламі і спосабам мыслення. Паняцці уласныя і чужыя ім аднолькава блізкія ці, лепей сказаць, аднолькава далекія. Касма- палітызм не азначае разумення чужога мыслення, хутчэй гэта неразуменне ментальнасці, якая канстытуюе уласную культуру: адноснае становіцца абсалютным, абсалютнае - ад- носным. З гэтага пункту гледжання талеранцыя, шматкультурнасць - гэта выяуленне не так сшы, як слабасці. Чалавек можа быць талерантным, калі ён або незвычайна моцны і не чуе страху, або калі ён заслабы, каб рэагаваць. Іншаземнае, чужое, іншая сютэма каштоунасцей паступова становіцца звыклай, знікае недавер, іншыя маральныя паняцці становяцца “альтэрнатыунымй’, аднолькава добрымі, прызнаецца права “свабоднага вы- бару”, шдыв^альнае рашэнне. За рэлятывізмам прыходзіць скептыцызм, потым перака- нанне, што няма ніякіх каштоунасцей, усё адноснае; урэшце, нігілізм выкшкае упадак і пачуццё бессэнсоунасцй
Выглядае, што полікультурнасць з’яуляецца каштоунасцю глабальнага свету толькі пры умове існавання і развіцця моцных нацыянальных культур, якія узаемадзейнічаюць на роуных, без паглынання слабейшых мацнейшымй
Сучасны чалавек жыве у свеце, з аднаго боку, рацыяналізаваным, прасякнутым пазітывістычным духам навукі, з іншага боку, у свеце, падпарадкаваным масавай культуры. Галоунай прыкметай масавай культуры ёсць яе накіраванасць на масавага спажыуца, з розных сацыяльных сфер, узросту, нацыянальнасцей і т.п. Адсюль - зычнасць мас- культуры, абавязковая спрошчанасць зместу, апеляванне да усеагульных і элементарных чалавечых зацікауленняу, стандартызацыя, гамагенізацыя, якая палягае на камбінацті (перамяшанні ці камплектаванні) розных элементау вышэйшых і тжэйшых узроуняу. Мова культуры нацыянальнай і мова маскультуры - гэта розныя коды, якія функцыя- нуюць на розных прынцыпах, асобна, паміж сабой чужародныя, канфліктныя і, можа, на- ват адна адну не разумеюць, бо толькі нацыянальная культура (перадусім яе духоуная частка) накіроувае чалавека на удзел у фарміраванні пэунай шкалы каштоунасцей і этыч- ных норм.
Сучасным жа нацыянальным культурам пагражаюць як глабалізацыйныя працэсы уніфікацыі і сцірання культурных межау на фоне агульных працэсау інтэграцыі, аслаб- лення культурнай і нацыянальнай щэнтычнасщ, так і масавая культура як сурагат, эрзац- культура, якая не стварае і не транслюе культурных каштоунасцей і кодау, а вядзе да спрашчэння культурнага кантэксту, да дэградацый асобы і грамадства, а таксама усеагуль- ны заняпад духоунасці і зніжэнне агульнага штэлектуальнага узроуню.
Літаратура
  1. Culture programme: a serious cultural investment / European Commission - Culture [Electronic resource]. - Mode of access: http://europa.eu/pol/cult/index_en.htm. - Date of access: 07.08.2008.
  2. Wielomski, A. Unia Europejska jako wyzwanie historiozoficzne/ A. Wielomski [Electronic resource]. - Mode of access: www.konserwatyzm.pl. - Date of access: 06.09.2008.

<< | >>
Источник: Коллектив авторов. Мировоззренческие и философско-методологические основания инновационного развития современного общества: Беларусь, регион, мир. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 5 - 6 ноября 2008 г.; Институт философии НАН Беларуси. - Минск: Право и экономика. - 540 с.. 2008 {original}

Еще по теме ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР - ЖЫЦЦЁВАЯ ПАРАДЫГМА СУЧАСНАСЦІ Уладыкоуская Л.М.:

  1. 3. Понятие культуры. Материальная и духовная культура. Культура и цивилизация.
  2. Культура этноса, этническая культура и археологическая культура
  3. Хронологические рамки и периодизация средневековой культуры. Генезис средневековья. Христианство как культуросозидающий принцип средневековой европейской цивилизации. Противоречивость и многослойность средневековой культуры. Человек в культуре средневековья.
  4. Тема 3. Взаимодействие культур. Духовная практика восточных культур.
  5. 5.4. Культура и искусство Общие направления институциональных преобразований в сфере культуры
  6. 28. Культура как текст в работе Ю .М. Лотмана «Культура и взрыв»
  7. ДУХОВНАЯ КУЛЬТУРА И УСТОЙЧИВОЕ РАЗВИТИЕ БЕЛОРУССКОГО ОБЩЕСТВА: ИННОВАЦИОННЫЙ ПОИСК КУЛЬТУРА И НРАВСТВЕННОСТЬ В МЕНЯЮЩЕМСЯ МИРЕ: СООТНОШЕНИЕ ТРАДИЦИЙ И ИННОВАЦИЙ
  8. § 10. Философия как живая душа всей культуры. Ее отношение к сердцу культуры — к глубинному общению
  9. ТЕМА 6. ДИАЛЕКТИКА НРАВСТВЕННОЙ, ПРАВОВОЙ, ПОЛИТИЧЕСКОЙ И ХУДОЖЕСТВЕННОЙ КУЛЬТУРЫ КАК ПОДСИСТЕМ ДУХОВНОЙ КУЛЬТУРЫ ОБЩЕСТВА В ЦЕЛОМ
  10. Сазонова Л. И.. Литературная культура России. Раннее Новое время / Рос. Акад. наук; Ин-т мировой литературы им. А. М. Горького. — М.: Языки славянских культур,. — 896 с, 2006
  11. ЯМНАЯ КУЛЬТУРА И КУЛЬТУРА ШНУРОВОЙ КЕРАМИКИ
  12. Культура и искусство Общая характеристика сети бюджетных учреждений культуры и искусства
  13. 3. Роль культуры в человеческих отношениях Культура и человеческие страсти
  14. СУБЪЕКТИВНАЯ КУЛЬТУРА СОЦИАЛЬНО-СТРУКТУРНЫЕ ПРЕДПОСЫЛКИ СУБЪЕКТИВНОЙ КУЛЬТУРЫ
  15. ТЕМА 6. КУЛЬТУРА
  16. Универсалии культуры
  17. 5. 3. КУЛЬТУРА
  18. ФИЛОСОФИЯ КУЛЬТУРЫ
  19. Глава 6. КУЛЬТУРА