“ПАМІЖ СВАІХ І ЧУЖАКОУ” - У ПОШУКАХ БЕЛАРУСКАЙ 1ДЭНТЫЧНА- СЦІ Зяленская Я.С.


Даследаванне щэнтычнасщ сёння - адзін з самых актуальных напрамкау у галіне гуманітарних навук. У сярэдзше 90-х гадоу мінулага стагоддзя С. Хол спасылауся на “дискурсіуни выбух вакол канцэпта ідэнтычнасці” [6, с.
2], пазней З. Бауман пісау аб “квітнеючай індустриі даследаванняу ідэнтычнасці” [1, с. 56]. Гэта не проста сцвярджэн- ні. У базе дадзеных PsychlNFO колькасць запісау з ключавым словам ідэнтычнасць павялічвалася больш чым у два разы на працягу кожных дзесяці год з 1940 г. Напрыклад, у 40-х гэта было 78 запісау, а далей - 223, 775, 2896, 6901, 15 106 у адпаведных дэкадах, у 2005 годзе колькасць запісау складае 12000. Такая ж сітуация назіраецца і у інших інфар- мацыйных базах.[5, с. 7]
Зразумела, што за гэты час узнікла шмат вельмі розных канцэпцый і падыходау. Сёння, калі гучыць слова щэнтычнасць, узнікае шэраг асацыяцый: плюральнасць, канструктыунасць, змена і г.д. Увогуле, часта щэнтычнасць разумеецца як канструкт, су- купнасць сканструяваных якасцяу, якія валодаюць характаристикамі, неабходнимі для сітуациі, у якой билі распрацаваны. Такім чынам щэнтычнасць з’яуляецца множнай і зменлівай. Далей даследчикі апісваюць шляхі інтэракцыі ідэнтычнасцяу. У вышку сцвяр- джаецца адзіна магчымы варыянт існавання щэнтычнасщ як ідэнтычнасці множнай, уяуляючай "гульню" розных выглядау ідэнтычнасці, якія абумоулены пэунымі сацыяль- нимі акалічнасцямі, здольныя імгненна трансфарміравацца. Г эта, у сваю чаргу, звязана з галоунай філасофскай щэяй папярэдняга стагоддзя - імкненнем дэканструяваць усе матрицы класічнай традициі з мэтай вызвалення ад улады дискурсіуних практик. Што і стала імпульсам для шматлікіх "смерцяу" у філасофіі, у тым ліку і "смерці суб'екта". Было абвешчана, што асоба валодае абсалютнай воляй у приманні і неприманні сябе, культуры, цивілізациі, што можна зрачыся ад сваёй культурнай приналежнасці, пол можна змяніць. Іншимі словамі, дэкларавалася, што чалавек атрымау магчымасць асвойваць усе дасягненні культуры, не падпарадкоуваючыся існуючым стэрэатыпам, стандартам паводзін, традыцыйным формам і рамкам ажыццяулення камунікацыі. Згодна з гэтай щэяй першапачаткова даследаванні ідэнтычнасці разглядаліся як неабходнасць абгрунтавання “адрознення”, як адказ на "запыт на адрозненне", пазначаны культурай. Чалавеку прапа- ноувалася магчымасць самастойнага выбару ідэнтычнасці.
Прырода ж чалавека такая, што запатрабаванне атаяснення сябе з'яуляецца падста-
О              1              ••              ••              V/ ••              V/              V/              о
вай для фармавання я , якое у нармальным стане заусёды уяуляе нейкую стабільную цэласнасць, а "становячыся тоесным шматлікаму, непазбежна становішся шматлікім, а не адным" [4, с. 231]. З выхадам працы Э.Эрыксана "1дэнтычнасць: юнацтва і крызю" слоунік гуманітарных навук папоуніуся паняццем "крызю ідэнтычнасці", які, у першую чаргу, выяуляецца у няздольнасці шдывща усвядоміць сваю цэласнасць.
Такім чынам, можна прыйсщ да высновы, што апошні час стау часам “актыунага пошуку ідэнтычнасці”. Таму і склалася сгтуацыя, калі “крызіс ідэнтыфікацыі” прывеу да новага разумення самаго працэса              -              як набыцця тоеснасці. Сапрауды,
псіхалагічная стабільнасць патрабуе усведамлення прыналежнасці да нейкіх пераузы- ходзячых чалавека існасцяу, якія павінны валодаць статусам каштоунасцяу. Але, як мы ужо подкрэ^вал/ гэтыя сістэмы быт дэскрэдытаваны ці разбураны падчас “дэканструк- цыі наратывау”. Таму асноуным механізмам, на якім будуецца ідэнтычнасць, становіцца выяуленне кропак сваі-чужыя . У некаторым сэнсе такія працэсы адлюстроуваюць рэ- грэс да першапачатковых патэрнау паводзінау чалавека [3, с. 94]. Падставай для акрэ- слівання гэтай прыналежнасщ у такім выпадку можа быць амаль любая якасць чалавека ці группы. Гэта тэндэнцыя, асабліва калі месца каштоунасцяу занімае щэалопя, распраца- ваная для маніпулявання людзьмі, з’яуляецца небяспечнай.
Усе гэтыя пытанш актуальныя і для Беларусі: беларуская культура уключана у прастору культуры сусветнай, таму падвяргаецца уплыву сусветных працэсау. Сёння пе- рад беларускай дзяржавай пастаулены задачы гарманічнага развіцця, а гэта немагчыма без гарманічнага развіцця асобы.
Зразумела, што “пошукі щэнтычнасщ” прыйшлі і у бе- ларускую гуманітарыстыку. І адразу паусталі розныя пытанні, звязаныя с пстарычным лёсам беларускага народа, пытанні аб тым, што такое беларуская щэнтычнасць, аб шляхах захавання, будавання ідэнтычнасці. Адказаць на гэтыя пытанш складана, але можна паспрабаваць знайсці выснову, на якой потым легка будзе знайсці адказы.
Звернемся да знакамітщх радкоу Я.Купалы з верша “Спадчына”, у якіх ён гаворыць аб спадчыне, якая засталася ад продкау і якая - галоунае - “паміж сваіх і чужакоу . нам ласкай матчынай”. Сапрауды, сгтуацыя сёння сцвярджае, што немагчыма сфарміраваць ідэнтычнасць, якая будзе спрыяць развіццю чалавека праз утварэнне цэласнай асобы, засноуваючыся на супрацьпастауленні “сваъчужыя” Акрамя таго, гэта пазіцыя не ад- павядае культурным працэсам збліжэння. Таму мае быць знойдзеным шшы варыянт. 1дэнтычнасць павінна ажыццяуляцца на падставе культурных каштоунасцяу, і гаворка ідзе аб нацыянальных культурных каштоунасцях, таму што першапачаткова чалавек ва- лодае шэрагам характарыстык, якія загаданыя яму яго культурным асяроддзем. Менавіта у прасторы нацыянальнай культуры задаюцца найважныя кропкі: стауленне да нараджэн- ня, смерці, цела. І гэта з'яуляецца падмуркам асобы. У тым выпадку, калі щэнтыфкацыя
ЛУ              *              I»              »»
ажыццяуляецца на падставах, якія не адпавядаюць культурным універсаліям , чалавек не зможа здабыць неабходную стабільнасць, гармонію унутранага свету. З іншага боку, щэнтычнасць заснавана на вольным творчым выбары уласных культурных падстау сярод шматстайнасці магчымых варыянтау, таму што любы ціск, дыктат прывядуць да таго, што щэнтычнасць не будзе стабільнай.
“Фрагментацыя асобы”, абвешчаная у філасофскіх кірунках, вядучая да разбурэння асобы, “смерці суб'екта”, не можа прывесщ да разбурэння чалавечага “Я”, толькі адчыня- ючы магчымасці для розных варыянтау яго "напаунення". Такім чынам, можна зрабіць выснову, што щэнтычнасць павінна разумецца як вышк вольнага і творчага выбару чала- векам уласных нацыянальных культурных падстау, абумоулены натуральным запатраба- ваннем ва усведамленні уласнай тоеснасці і цэласнасці. Гэтак сфарміраваная щэнтычна- сць чалавека, якая забяспечвае псіхалагічнщ камфорт і магчымасць творчай самарэаліза- цыі, становіцца закладам устойлівага развіцця культуры. Але самае галоунае тое, што менавіта гэта і ёсць той пласт, які закладваецца яшчэ у дзяцінстве, вызначае далейшае раз- вщцё асобы і нязбыуна прысутнічае на узроуні падсвядомага.
І таму “пошукі щэнтычнасщ” павінны прыняць форму “спынення пошукау щэн- тычнасці”. Парадаксальна, але беларусам прасцей за усе атрымаць стабільную щэнтычнасць праз зварот да каштоунасці роднай зямлі, якая выяуляецца і у паэтычных творах, і у культурных стэрэатыпах. Такім чынам, спыняючы працэс пошуку усё новых механізмау і формау ідэнтычнасці, праз надзяленне свайго жыццёвага света каштоунасцю, праз зварот і павагу да зямлі можна набыць вельмі істотную сёння каштоунасць стабільнасці і базіса для гарманічнага развіцця. Бо стан культуры, яе стабшьны характар вызначаецца станам шдывща, яго культурнай щэнтычнасцю і яго стауленнем да уласнай культуры і культурнай щэнтычнасщ.
Літаратура
  1. Бауман, З. Индивидуализированное общество: пер. с англ. / З. Бауман. - М.: Логос, 2002. - 390 с.
  2. Купала, Я. Сочинения: в 3 т. / Я. Купала. - М., Xудожественная литература, 1982. - Т.2. - 342с.
  3. Платон Сочинения: в 3 т. / Платон. - М., Мысль, 1970. - Т. 2. - 611 с.
  4. Элиаде, М. Священное и мирское: пер. с фр. / М. Элиаде. - М.: Изд-во МГУ, 1994. - 144 с.
  5. Cote, J. Identity Studies: how close are we to developing a social science of identity?—An appraisal of the field / J. Cote // Identity: an international journal of theory and research. - 2006. - Vol. 6, № 1. - P.3-25.
  6. Hall, S. Who needs identity? / S. Hall // Questions of cultural identity - 1996 - Vol. 16, № 2. -P.1 -

17.
<< | >>
Источник: Коллектив авторов. Мировоззренческие и философско-методологические основания инновационного развития современного общества: Беларусь, регион, мир. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 5 - 6 ноября 2008 г.; Институт философии НАН Беларуси. - Минск: Право и экономика. - 540 с.. 2008

Еще по теме “ПАМІЖ СВАІХ І ЧУЖАКОУ” - У ПОШУКАХ БЕЛАРУСКАЙ 1ДЭНТЫЧНА- СЦІ Зяленская Я.С.:

  1. ПРАВАСВЯДОМАСЦЬ У СУВЯЗІ З ПРАБЛЕМАЙ ГЕНЕЗІСА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СВЯДОМАСЦІ Дзерман А.В.
  2. ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР - ЖЫЦЦЁВАЯ ПАРАДЫГМА СУЧАСНАСЦІ Уладыкоуская Л.М.
  3. ФАЛЬКЛОР ЯК МАСТАЦКАЯ С1СТЭМА: ПРАБЛЕМЫ ЭСТЭТЫК1 І АКТУ- АЛ1ЗАЦЫ1 У С1СТЭМЕ АДУКАЦЫ1 БЕЛАРУСІ Конан У.М.
  4. АКТУАЛЬНАСЦЬ КУЛЬТУРНАЙ ТРАДЫЦЫ1 Адзіночанка В.А.
  5. 1. Основні риси та напрямки філософії сучасного Заходу
  6. СУБ’ЕКТЫУНАСЦЬ І АБ’ЕКТЫУНАСЦЬ Г1СТОРЫКА: ФЕНАМЕНАЛАГІЧ- НА-ГЕРМЕНЕУТЫЧНЫ ПАДЫХОД У РЭФЛЕКС1УНАЙ ФІЛАСОФІІ Г1СТОРЫ1 Бацюкоу А.М.
  7. ЗАЦЁМК1 З ФІЛАСОФІІ ЭПОХ1 Евароускі В.Б.
  8. 3. Структуралізм
  9. ФІЛАСОФСКАЯ НІВА БЕЛАРУСІ Дарашэвiч Э.К.
  10. 1. Дві концепції простору і часу
  11. БИБЛИОГРАФИЯ ОСНОВНОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ЛИТЕРАТУРЫ ПО ИЗУЧЕНИЮ ОРИЕНТАЛИЗМОВ В ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКИХ ЯЗЫКАХ
  12. Глава 3. АНТИЧНА ФІЛОСОФІЯ