ПРАВАСВЯДОМАСЦЬ У СУВЯЗІ З ПРАБЛЕМАЙ ГЕНЕЗІСА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СВЯДОМАСЦІ Дзерман А.В.


Існаванне уласнай, адметнай прававой традыцыі з найдаунейшых часоу ёсць адной з прыкметау, паводле якіх адбывалася щэнтыфшацыя чальцоу той або іншай этшчнай су- польнасці. Мясцовае звычаёвае права і лакальныя судовыя шстытуты можна назваць адной з ютотных прыкметау традыцыйнага права як элемента этшчнай щэнтычнасцц якое у гэтым сэнсе адрознівалася ад больш дентралізаванай дзяржаунай судовай сютэмы і уніфі- каванага пісанага права.
На гэта звяртау увагу яшчэ аутар “Аповесці мінулщх гадоу”, апі- сваючы гетэрагеннасць законау і звычаяу усходнеславянскіх плямёнау: “Имяху ... обычаи свои и закон отец своих и преданья, кождо свой нрав” [1, c. 14]. Менавіта у норавах і звы- чаях і праяуляюцца адрозненні паміж “сваімі” і “чужымР’ - у характары, ментальнасці - тыя адрозненні, на якіх, уласна, і базуецца этшчная самасвядомасць.
Для правасвядомасці, характэрнай прадстаунікам традыцыйнага грамадства уяулен- не пра шматстайнасць звычаяу, а таксама іх боскае паходжанне, было натуральным: “Xаць жэ кажуць, што усялякія людзі маюцт свой звычай, бо што сяло, та норау, што галава, та розум, а што край, та звычай” [4, c. 121].
Са з’яуленнем дзяржаунай аргатзацый адміністрацыя і улады, як правіла, імкнуцца уніфікаваць існуючае звычаёвае права дзеля забеспячэння большай эфектыунасщ і падтры- мання улады. Разам з гэтым, прававыя нормы могуць адлюстроуваць і пэуны этнакультур- ны кантэст, які можа у іх змяшчацца. Гэтак нормы г. зв. “Рускай прауды”, якія рэгулявалі дачыненні у Кіеускай Русі, а потым і у асобных княствах, сведчылі існаванне пэунай сістз- мы дзяржаунага уладкавання, у аснове якой была агульнасць г.зв. “русі” - метаэтшчнай вайскова-адміністрацыйнай карпарацы.
У перыяд Вялікага Княства Літоускага падставовым імператывам прававой палітыкі вярхоунай улады быу “старыны не рухаці”, што гарантавала захаванне уласнай сацыяльнай і культурнай адметнасці колішнім “рускім” княствам. Між тым, паступова унутры ВКЛ ад- бывауся працэсы дзяржаунай і этшчнай кансалідацыі, пачалі з’яуляцца перадумовы утварэння раннемадэрных народнасцяу: літоускай, беларускай, украінскай, разам з існаванне агульнадзяржаунай ідэнтычнасці. Гэта знайшло адлюстраванне у тым ліку у прававой сферы. Адзін з найвыбгтнейшых помнікау тагачаснага права - Статут ВКЛ 1588 г. - быу своеасаблівай дэманстрацыяй суверэнітэту ВКЛ ва умовах ужо заключанай Люблін- скай вуніі і адначасна дэкларацыяй уласнай этнакультурнай адметнасці (паводле словау Льва Сапегі, які лічыцца адным са стваральнікау Статута, права павінна быць напісана “языком власным”). Відаць, гэтыя фактары і забяспечылі беспрэцэдэнтную паспяховасці гэтай кадыфкацый права, якая рэгулявала дачыненні жыхароу краю нават і пасля знікнення самой дзяржавы.
Вельмі ютотны уплыу на развщцё правасвядомасці аказала уваходжанне тэрыторыі Беларусі у склад Расійскай імперыі. Новы прававы парадак сфармавау і новую прававую парадыгму, рэфлексія над якой потым заняла важнае месца у творчасці аднаго з творцау сучаснай беларускай нацыяльнай ідэі - Ф.
Багушэвіча. Менавіта тут, у сферы права Ба- гушэвіч правёу вельмі важную культурную мяжу, якая падзяляе “вынайдзеных” аутарам беларусау як адметную этнічную супольнасць з іх правасвядомасцю і еурапейскай прававой традыцыяй з карумпаванай бездушнай імперскай бюракратыяй, якая рэалізуе на прак- тыцы якасна іншае разуменне права, пазычанае з усходніх дэспатый. Рэгулярнае, бесцыры- моннае парушэнне права - лейтматыу творчасці Багушэвіча, (“У судзе”, “У вастрозе”, “Кепска будзе”, “Скацінная апека” і г.д.). Гэтак тагачасныя уладныя структуры з іх зако- намі і сацыяльнай іерархіяй набываюць у аутара адмоуную ацэнку. Ён аналізуе дэспатызм мясцовага суддзі, бюракрата або пана як праявы інстытуалізаванай сютэмы эксплуатацыі і прыгнёта - эканамічнага, палітычнага, маральнага і прававога [1, с. 337], [2, с. 287]. Менавіта у кантрасце да несправядлівасці і ненатуральнасці існуючага правапарадку, Ф. Ба- гушэвіч апелюе да вызваленчага імпэту пад штандарам беларускай нацыяльнай щэй
Рэалізацыя першых нацыянальных формау дзяржаунасці таксама звязваецца з пры- няццем найважнейшых прававых дакументау (устауныя граматы БНР, Канстытуцыі БССР), якія мусілі засведчыць існаванне беларускай нацый як суб’екта міжнароднага права.
З атрыманнем дзяржаунага суверэнітэта Рэспублшай Беларусь нацыянальная ідэя на- бывае новую форму - форму незалежнай дзяржавы, якая пачала будаваць уласную сістэму права і праводзіць сваю прававую палгтыку. Між тым, у сучасным глабалізаваным свеце іс- нуюць і пэуныя небяспекі у тым ліку і для выяулення сваёй нацыянальнай і этнакультурнай адметнасці у сферы права. Пашыраюцца універсалісцкія дактрыны, якія часта не уліч- ваюць специфіку канкрэтных краінау, специфіку правасвядомасці яе жыхароу, але часта выкарыстоуваюцца дзеля зусім іниших мэтау, не звязаных з дэклараванымі.
Эвалюцыя правасвядомасці працягваецца разам з эвалюцыяй чалавечага грамадства. Асноуным вектарам яе развіцця ва умовах глабалізациі становіцца імкненне падпарадка- ваць яе нейкім універсальним агульначалавечым принципам, што, па сутнасці, не ёсць нечым незвичайним, але часта за падобнай рыторыкай хаваюцца далёка не альтруістич- ныя намеры. Многія юрыдычныя тэорыі сталі ніби абавязковимі догмамі, якія успрыма- юцца некритична, а часам навязваюцца з дапамогай знешнепалпычнага ціску. У гэтых умовах, а таксама у кантэксце фармавання дзяржаунай ідэалогіі у Рэспублщы Беларусі вельмі актуальным уяуляецца зварот да аутэнтычных элементау правасвядомасці і нацы- янальных прававых традыцый.
Літаратура
  1. Булгакау, В. Мой Багушэв1ч // Анталегія сучаснага беларускага мысьленьня. - СПб: Невскій простор, 2003. - С. 328-351.
  2. Булгаков, В. История белорусского национализма. - Вильнюс: Институт белорусистики, 2006. - 331 с.
  3. Повесть временных лет. Ч. 1. Текст и перевод. М. - Л.: Наука, 1950. - 450 с.
  4. Сержпутоускі, А.К. Прымх і забабоны беларусау-палешукоу. - Мн.: Утверспэдкае, 1998. - 301 с.

<< | >>
Источник: Коллектив авторов. Мировоззренческие и философско-методологические основания инновационного развития современного общества: Беларусь, регион, мир. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 5 - 6 ноября 2008 г.; Институт философии НАН Беларуси. - Минск: Право и экономика. - 540 с.. 2008

Еще по теме ПРАВАСВЯДОМАСЦЬ У СУВЯЗІ З ПРАБЛЕМАЙ ГЕНЕЗІСА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СВЯДОМАСЦІ Дзерман А.В.:

  1. АКТУАЛЬНАСЦЬ КУЛЬТУРНАЙ ТРАДЫЦЫ1 Адзіночанка В.А.
  2. Круглы < стол по теме «Социокультурные измерения феномена глобализации» Вопросы для обсуждения 1.
  3. ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР - ЖЫЦЦЁВАЯ ПАРАДЫГМА СУЧАСНАСЦІ Уладыкоуская Л.М.
  4. ГЭТА БЫЛО У 1968 ГОДЗЕ: ТАК ПАЧЫНАЛАСЯ НОВАЯ ЭРА Санько С.І.
  5. ЗАЦЁМК1 З ФІЛАСОФІІ ЭПОХ1 Евароускі В.Б.
  6. “ПАМІЖ СВАІХ І ЧУЖАКОУ” - У ПОШУКАХ БЕЛАРУСКАЙ 1ДЭНТЫЧНА- СЦІ Зяленская Я.С.
  7. ФАЛЬКЛОР ЯК МАСТАЦКАЯ С1СТЭМА: ПРАБЛЕМЫ ЭСТЭТЫК1 І АКТУ- АЛ1ЗАЦЫ1 У С1СТЭМЕ АДУКАЦЫ1 БЕЛАРУСІ Конан У.М.
  8. ТЕМА 11 Империя на Востоке: Арабский халифат
  9. Рассказ о походе Хулагу-хана на Багдад, обращении гонцов между ним и халифом и исходе тех обстоятельств
  10. ТЕМА 10 Византия и Балканы в VШ-Xвв.
  11. СИМЕОН (Симеон Великий) (864? — 27 мая 927)
  12. ИКОНОБОРЧЕСТВО