<<

РЭЦЭПЦЫЯ 1ДЭЙ Х. ВОЛЬФА У “ЛОГЩЫ” КАЗІМІРА НАРБУТА Тарасюк Я.В.


Асветніцтва - гэта эпоха, якая паглібіла размежаванне філасофіі і тэалогіі, якое было распачата яшчэ падчас Адраджэння. У Заходняй Еуропе гэты працэс адбывауся больш расцягнута у тым сэнсе, што Асветніцтву папярэдшчала станауленне філасофіі Новага часу, распрацоука метадалагічніх праблем пазнання, што пачыналася ад паста- ноукі пытання аб ролі і функції філасофіі.
Што тычыцца зямель Рэчы Паспалітай, то тут працэс разрыву паміж філасофіяй і рэлшяй быу выкшканы немагчымасцю ігнараваць за- ходнія інтэлектуальныя уплывы. Першую спробу размежавання філасофіі і тэалоги здзейсніу Казімір Нарбут у сваёй “Логіці, альбо навуцы аб роздумах і развагах”, вы- дадзенай у Вільні у 1769 годзе. Папярэдшя даследчікі ацэньвалі ідэі, прадстауленыя Нарбутам у гэтай працы, як наватарскія і з нязначнай колькасцю запазычанняу. Зараз перад намі стаіць задача паказаць, што Нарбут з’яуляецца паслядоунікам Xрысціяна Вольфа і яго вялізная заслуга заключаецца менавіта у тым, што ён у сваёй “Логіці” пераапра- цавау доі нямецкага філосафа і гэтым адкрыу шлях да здабыткау нямецкага Асветніцтва.
Як зазначае Вернер Шнайдэрс [4], філасофія Вольфа уяуляе сабой зрэлы этап еурапейскага Асветніцтва і у адрозненне ад ранняга непасрэдна-крытычнага падыходу ён разглядае філасофію як тэарэтычную навуку. Філасофія, такім чынам, з’яуляецца ні аду- каванасцю, ні ведамі, а пазнаннем (cognitio) ці навукай (scientia), якая імкнецца да адшу- кання ісціні дзеля яе самой, а не нейкай практычнай карісці, хаця Вольф і не адмауляе наяунасці такой карісці. Галоунай адзнакай навукі і разам з тым філасофіі выступае іх дэманстратыунасць і дэдуктыунасць, правільнія вінікі з правільніх прынцыпау. Таму філасофія павінна быць дакладнай і утрімліваць не усе магчымыя веды, а толькі правіль- ныя і абгрунтаваныя. Сам Вольф у “Ratio praelectionum” (1718) вызначае філасофію як навуку аб усіх магчымых рэчах, нават тых, якіх няма у рэчаіснасці, але могуць стаць пр- адметам. Пры гэтым філасофія адрозніваецца ад спецыяльных навук не толькі прадметам, але і метадамі. Адначасова, паколькі філасофія мае сваім прадметам усё магчымае, то гэта вядзе да высновы, што яна і з’яуляецца адзінай навукай, якая змяшчае усе астатнія. Вольф і пріходзіць да гэтай высновы, але бярэ гэта у тым разуменні, што філасофскае пазнаванне з’яуляецца фармальным, бо заснавана на магчымасщ рэчау, а не іх матэры- яльным існаванні. А спецыяльныя навукі маюць у якасці прадмета менавіта матэрыяль- ную рэч.
Філасофія, па Вольфу, павінна быць сютэмай, якая б перадавала упарадкаванасць сусвету, а таксама складным выкладам зместу нашага мыслення і ведау, у гэтым сэнсе філасофія разумецца ім як дэманстрацыя зместу сусветнага розуму, а менавіта - абсалют- най ісціні [1]. Сам дэманстрацыйны метад філасофіі грунтуецца на пастановах логікі, якая таксама ёсць вытворным сусветнага парадку. Але абсалютная ісціна не даецца чала- веку непасрэдным чынам, а толькі праз пазнанне, якое адбываецца па пэуным правілам. Гэты факт вызначае ролю логікі ва усёй сютэме філасофіі Вольфа. Для яго “логіка з’яуля- ецца нарматыунай навукай, аднак не у тым сэнсе, што яна даследуе наяуныя нормы мыслення, а у тым сэнсе, што гэтыя нормы яна вызначае і абгрунтоувае” [1, с.
56].
Паколькі ж філасофія у Вольфа з’яуляецца навукай аб усім магчымым і у сваю чаргу выяуленнем падстау быцця, то пачынаць філасофію неабходна з метафізікі - навукі аб магчимасці усеагульнага. Прадмет метафізікі - усеагульнае - дзеліцца на три часткі: 1) Бог як абсалютная падстава быцця і яго канчатковая причина, 2) сусвет, 3) душа ці принцип адзінства. Г этыя три формы адзіния у тым, што выступаюць як падставы універсу- му, акрамя таго, падстава як такая можа разглядацца у якасці асобнага прадмета [1, с. 63]. Такім чынам, у метафізіци выдзяляюцца чатыры дисципліни: анталогія, касмалогія, псіхалогія і натуральная тэалогія. У “Рацыянальнай філасофіі” Вольф называе у якасці прадметау Бога, чалавечыя душы, целы ці матэрыяльныя рэчы.
Нарбут вызначае філасофію як веду альбо навуку аб Богу і усіх матэрыяльных рэчах. Пры гэтым ён зауважае, што Вольфава вызначэнне таксама з’яуляецца правильным: “Такое вызначэнне з’яуляецца карысным і ісцінним, бо чалавек, бачучы яе разлег- лыя межы і не маючи дастатковых ведау аб рэчах, будзе ісці далей і шукаць штораз болей, ведаючы, што можа яго розум і чаго вымагаюць рэчы. Падаецца, што за столькі ста- годдзяу філасофія не мела значних винікау, не была нават павялічана, затое была затриманая у вельмі вузкіх межах, занадта акрэсленая і няправільна спазнаная. Як толькі не- справядлівия межи билі знятыя, адразу шмат патрэбных рэчау да філасофіі прибыла і штодня прыбывае” [2, пар. 1.1].
Калі мы звернемся да Нарбутава вызначэння частак філасофіі, то пабачым, што у сваёй аснове яны адпавядаюць дзяленню метафізікі, дадзенаму Вольфам у “Рацыяналь- най філасофіі”: “Істоти, што ведаем, наступныя: Бог, чалавечыя душы і іншия духі, нарэ- шце целы альбо матэрыяльныя рэчы. Калі ж на нас саміх пільную увагу звернем, кожным разам атрымаем са знешніх пачуццяу досвед, што існуюць рэчы апрача нас і што яны уз- рушаюць нашыя пачуцці, што існуе у нас тое, што пазнае само сябе і называецца душою; рэчы ж іншия, што сапрауды маюць свае асобныя часткі, форму, адрозніваюцца паме- рамі, узрушаюць нашыя пачуцці, з’яуляюцца целамі. Калі уважліва пригледзімся да іх прыроджаных уласцівасцяу і пачаткау, то без цяжкасцяу знойдзем, што не ад сябе атры- малі існасць (existentia) і не з сябе маюць трываласць; таму адразу разумеем, што з неабходнасцю павінна існаваць такая істота, якая не мае пачатку і усё можа, якая ствары- ла усё існуючае; гэтай істотай ёсць Бог, што стварыу душы і целы. Такім чынам, з гэтай веды винікаюць три часткі філасофіі, адна з якіх утварае навуку аб Богу і называецца на- туральнай тэалопяй. Другая - аб чалавечай душы і называецца псіхалогіяй, трэцяя - аб целах ці матэрыяльнах рэчах, называецца фізікай” [2, пар. 1.3]. У Вольфа фізіка (рацы- янальная) выступае у якасці аднаго з раздзелау касмалогіі, паколькі таксама вызначае принципы універсуму, і тым самым прымыкае да метафізікі. Нарбут жа да метафізікі ад- носіць толькі анталогію, псіхалогію і натуральную тэалогш, називаючи фізіку адной з частак філасофіі разам з філасофіяй норавау, логікай, палітикай і інш.
Далей Нарбут вызначае неабходны парадак навук, які б забяспечыу лЄгкі пераход ад адной да другой для іх лепшага разумення: 1-ая - логіка, 2-ая - анталогія, 3-яя - псіхалогія, 4-ая - натуральная тэалогія, 5-ая - філасофія норавау, 6-ая -фізіка агульная, 7-ая - фізіка асобная і далей іншия часткі.
Наступныя разважанні Нарбута звязаны з абгрунтаваннем неабходнасці філасофіі, пры гэтым ён кажа, што відавочнай карисці з філасофіі няма, але асноуны яе винік - удасканаленне розуму - робіцца бачным у шшых навуках і відах дзейнасці, рэлшйным і грамадскім жыцці і г.д.
Логіку Нарбут вызначае як навуку, якая вучыць пазнанню і дасягненню ісціны і дае неабходныя для гэтага правілы. Логіка дзеліцца на прыроджаную і штучную. Прыроджа- ная логіка выяуляецца ва уменні людзей бачыць нейкі натуральны парадак рэчау і нават знаходзіць памылкl у меркаваннях шшых людзей, але пры гэтым чалавек можа і не усве- дамляць, якімі правіламі пры гэтым карыстаецца. Таму логіка адначасова з’яуляецца ужываннем розуму без выразнага ведання законау, па якім ён дзейнічае [2, пар. 3.2]. Кожны чалавек ад нараджэння мае свае разумовыя здольнасці, таму адным разважаць аб рэчах лягчэй, чым іншым. Але акрамя уласна прыроджанай логікі існуе і набытая частым практыкаваннем, што азначае магчымасць удасканалення розуму.
Штучная логіка вышкае з патрэбы больш дакладнага пазнання рэчау. Паколькі свет прадстае перад чалавекам неупарадкаваным і разнастайным, то прыроджанай логікі часам не стае, каб дасягнуць юцшы. Таму штучная логіка - гэта веданне законау добрага мыслення і меркавання аб рэчах. Задача логікі - даць правшы, неабходныя для дасягнен- ня юцшы і пазбягання памылак.
Сам разгляд логікі Нарбут дзеліць на дзве часткі. Першая частка прысвечана разгляду формау пазнання ці здольнасцяу чалавечай душы, якімі ён называе уяуленне розумам (пачуццёвае уяуленне) і наступнае адлюстраванне рэчы у думках (панятак), мерка- ванне і вывядзенне аднаго з другога. Другая частка па сваім змесце больш разнастайная і выходзіць па-за межы уласна логікі і перасякаецца з псіхалогіяй, педагогікай і гнасеало- гіяй. На думку Ул. Дуброускага, гэты факт сведчыць аб тым, што Нарбут у сваёй “Логі- цы” адходзіць ад вольфавай сютэмы, для якой быццам не характэрны зварот да псіхалогіі. Але калі мы звернем на пералік раздзелау “Разумных думак аб сілах чалавечага розуму”: аб паняцці рэчау, аб ужыванш слова, аб мастацтве “спакушаць прыроду”, аб пісьме, аб чытанш кніг і інш. [3, с. 180] - то зауважым, што Нарбут ідзе такім шляхам і менавіта у гэтым ён найбольш паслядоунік Вольфа. Як адзначае М. Уварау, “вучэбныя дапаможнікі па філасофіі, выдадзеныя X. Вольфам, рэзка адрозніваліся па форме і змесце ад сярэдня- вечных схаластычных падручнікау. У манаграфіях, прысвечаных выкладу асновау навук, X. Вольф звычайна дасягау максімальнай універсальнасці і лагічнай выверанасці матэры- ялу” [3, с. 180]. Яго падручнікі утрымлівалі у сабе асновы логікі і тэорыі аргументацыі, мовазнауства, эпістэмалогіі і логіка-багаслоускія пытанні. Нарбут узяу за аснову свайго падручніка толькі частку матэрыялу, які меу Вольф, і быу не адзшым на землях Рэчы Паспалітай, хто дзейнічау такім чынам, сутыкнуушыся з неабходнасцю нейкім чынам пе- радаць тыя здабытк філасофіі, якімі астатняя Еуропа валодала ужо працяглы час. Падручнікі Вольфа для гэтай мэты падыходзш вельмі добра. Таму логікі, якія з’явіліся у Рэчы Паспалітай - гэта своеасаблівая пераапрацоука вольфавай сютэмы. Асноуны пасыл гэтых кніг сапрауды асветніцкі - прынесщ карысць усяму грамадству, папулярызаваць філасофію і давесці неабходнасць развіцця навук.
Але нягледзячы на тое, што “Логіка” Нарбута уяуляе сабой пераапрацоуку логікі Вольфа, яна адлюстроувае Нарбутава бачанне філасофіі і адначасова паказвае нам, якую філасофію вывучалі пэуны час студэнты у Беларусі, паколькі “Логіка” Нарбута выступала у якасці падручніка даволі працяглы час і нават мела некалькі перавыданняу. Такім чынам, ацэньваючы “Логіку” Нарбута, неабходна адзначыць яе каштоунасць не гатулькі як філасофскага трактата, колькі як даволі добрай і смелай спробы пераламіць агуль- напрынятую схаластычную традыцыю і увесці новае разуменне логікі. Пры гэтым трэба улічваць, што кніга была разлічана не толькі на прафесійнае кола, але і на звичайних чы- тачоу, і да таго ж прэзентуе толькі ранні этап фарміравання Нарбута як філосафа.
Літаратура
  1. Крупнин, Г. Н. Философия Хр. Вольфа в контексте теоретической проблематики Нового Времени // Философский век. Альманах. Вып. 3. Христиан Вольф и русское вольфианство. - Спб., 1998. - с. 47 - 71.
  2. Нарбут, Казімір “Логіка альбо роздуми і развагі аб рэчах, навука, з дапамогай якой любы можа адшукаць прауду ва усім і пазбегнуць ілжи”. - Вільня, 1769.
  3. Уваров, М. С. Христиан Вольф в современном философском образовании // Философский век. Альманах. Вып. 3. Христиан Вольф и русское вольфианство. - Спб., 1998. - с. 177 - 187.
  4. Шнайдерс, Вернер. О философии Христиана Вольфа и понятии философии// Философский век. Альманах. Вып. 3. Христиан Вольф и русское вольфианство. - Спб., 1998. - с. 15 - 46.


<< |
Источник: Коллектив авторов. Мировоззренческие и философско-методологические основания инновационного развития современного общества: Беларусь, регион, мир. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 5 - 6 ноября 2008 г.; Институт философии НАН Беларуси. - Минск: Право и экономика. - 540 с.. 2008 {original}

Еще по теме РЭЦЭПЦЫЯ 1ДЭЙ Х. ВОЛЬФА У “ЛОГЩЫ” КАЗІМІРА НАРБУТА Тарасюк Я.В.:

  1. Ж. ДЕЛЕЗ КАК КРИТИК МОДЕЛИ ИСТОРИКО-ФИЛОСОФСКОЙ ТЕМПОРАЛЬНОСТИ Г. В. Ф. ГЕГЕЛЯ Тарасюк М.В.
  2. 2. ХРИСТИАН ВОЛЬФ И ЕГО ПОСЛЕДОВАТЕЛИ
  3. § 11. Философы в период от Вольфа до Канта
  4. Переход метафизики к сверхчувственному после эпохи Лейбница и Вольфа
  5. РАЗДЕЛ ВТОРОЙ О том, что сделано со времени Лейбница и Вольфа в отношении объекта метафизики, т. е. ее конечной цели
  6. КАКИЕ ДЕЙСТВИТЕЛЬНЫЕ УСПЕХИ СДЕЛАЛА МЕТАФИЗИКА В ГЕРМАНИИ СО ВРЕМЕНИ ЛЕЙБНИЦА И ВОЛЬФА
  7. II Мнимые теоретически-догматические успехи моральной теологии в эпоху Лейбница и Вольфа
  8. III Мнимый теоретически-догматический успех метафизической психологии в эпоху Лейбница и Вольфа
  9. О вопросе, предложенном на премию Королевской Берлинской академией наук в 1791 году: Какие действительные успехи сделала метафизика в Германии со времени Лейбница и Вольфа?
  10. Д. Вольф, Р. Меркле. Как преодолеть страх перед экзаменами: Психологические стратегии оптимальной подготовки и сдачи экзаменов, 2000
  11. Методика
  12. КРАТКАЯ СПРАВКА ОПОЛЬСКОМ НАЦИОНАЛЬНОМ КАТОЛИЧЕСКОМ КОСТЕЛЕ (ПНКК)
  13. 8 К вопросу о зависимости между солнечной активностью и социокультурной динамикой
  14. УКАЗАТЕЛЬ ИМЕН