ЗАЦЁМК1 З ФІЛАСОФІІ ЭПОХ1 Евароускі В.Б.


1дэалапчная традыцыя Вялікага княства Літоускага фарміравалася на некалькіх узаемадапауняльных прасторавых падставах. Сярод іх тая прававая і палыычная спадчы- на, якую пакінула Русь, была першапачатковай.
Разглядаючы вынікі развіцця палгтычнай культуры, што сфарміравалася ва умовах развіцця Старажытнай Русі (у склад якой увах- одзілі тры буйныя кангламераты: Кіеуская Русь, Русь Наугародская і Полацкая Русь), можна адзначыць, што у адрозненне ад шматлікіх сучасных яму заходнееурапейскіх дзяржау на прасторы гэтага рэпёна ужо з моманту набыцця Руссю пісьменнасці (пры- кладна пачатак XI ст.) магчыма казаць аб станауленні тэндэнцый да адасаблення гэтай ге- апалітычнай адзінкі, г. зн. аб імкненні будаваць тут дзяржауную ідэалогію на аснове свое асаблівага «сярэднявечнага нацыяналізму», падобнага па спосабу пабудовы вылучальнага прынцыпу да сучаснага нацыяналізму (які з’яуляецца прадуктам буржуазных рэвалюцый).
Прыкладам такога ранняга палгтыкащэалапчнага утварэння можа служыць «народ рускі», які па сваёй генезе з’яуляецца ушкальным феноменам у феадальным свеце. Механізм кшталтавання рэфлектыунай асновы «народа рускага» відавочна адлюстроувае наступная цытата з Xронікі Георгія Амартола, улучанай у першую рускую хроніку «Апо- весць мінулщх гадоу»: «Глаголеть Георгий в летописаньи. Ибо комуждо языку овемъ ис- писянъ законъ есть, другимь же обычаи, зане законъ безаконьникомъ отечьствие мнится»
[1, 114].
Як вядома, у 1263 г. Полацкія землі увайшлі у склад Вялікага княства Літоускага. Такім чынам, з фармальна-пстарычнага пункту гледжання мы можам казаць толькі аб дзевятнаццаці гадах самастойнага існавання Полацкай зямлі. Аднак у рэальнай гісторыі гэтых земляу даты маюць пэуную умоунасць. Больш за тое, дарэчным будзе іншае пытан- не: якім быу культурны уплыу Кіева на тыя светапоглядныя элементы, якія развіваліся у Полацку, Смаленску і шшых пауночназаходніх землях Старажытнай Русі. Адназначна можна сказаць толькі адно: щэалапчнага проціпастаулення Полацка і васальных яго земляу з Кіевам не прасочваецца. Аднак адсутнасць эксплкацы! палітычнага адрознівання яшчэ не азначае, што яго не было насамрэч.
Паводле ка.н^цэп^цы' нямецкага палітолага Карла Шміта, які лічщцца агульнапрызна- ным аутарытэтам у вобласці аналізу палітычных адносін, станауленне палпычнага мае два аспекты: пазнавальны - ідэнтыфікацыя і пазначэнне ворага - і валявы, дзейсны - рашэнне супрацьпаставіць сябе ворагу на аснове яго ідэнтыфікацыі. «У той момант, калі у народа адсутнічае ці знікае здольнасць або воля усталёуваць адрозненне паміж ворагам і сябрам і карыстацца гэтым адрозненнем у сваіх мэтах, народ губляе сваё палпычнае існаванне, перастае існаваць палпычна» [2, с. 27].
Такім чынам, паводле Шміта, любая щэалапчная канструкцыя павінна прапанаваць межы існавання той супольнасці, на якую яна распаусюджваецца, у тым ліку і праз вы- разны падзел на яе сяброу і ворагау. Вораг - гэта заужды хтосьці чужы, хтосьці, хто уяуляе пагрозу дадзенаму суб’екту або яго штарэсам, сябар жа - саюзнік, памагаты у да- сягненні мэтау. Пры гэтым трэба перасцерагчы чытача ад разумення тэрмшау «вораг» і «сябар» у іх канкрэтнапачуццёвым напауненні. Толькі як прыватны выпадак гэтай схемы можна разглядаць вядомы баль шавіцкі тэзіс «Калі вораг не здаецца, яго знішчаюць». Наяунасць у щэалоги якойнебудзь лакальнай супольнасці падзелу свету па схеме вораг - сябар носіць па большай частцы абстрактнафіласофскі характар.
Больш таго, практыка арэчаулення гэтых паняццяу можа насіць і цалкам адрозны ад агрэшунасщ характар. Так, у прыватнасщ, рэлігійная верацярпімасць, нацыянальная і этнічная талерантнасць, якія з'яуляюцца знакавымі сацыя культурнымі характарыстыкам! беларускага народа, як у сучаснай фазе яго існавання, так і на усіх этапах пстарычнага развіцця, могуць разглядацца як шшабыцшныя формы варожасці. Бо талерантнасць і ва- рожасць аб’ядноуваюць прысутнасць побач нечага «чужога» для перакананняу, сацыяль- ных пераваг, каштоунасных, маральных, сацыяльнапсіхалагічных арыентацый як ін- дывіда, так і нейкай супольнасці у цэлым. І у гэтым адрозненне талерантнасці ад абыяка- васці. Феномен талерантнасці заусёды утрымоувае у сабе патэнцыю канфлікту і напружа- насці і адначасова з’яуляецца формай здымання гэтых дзвюх з’яу. Разглядаючы уласна рэлігійную верацярпімасць і роднасную ёй нацыянальную (этшчную) талерантнасць, можна вылучыць шэраг фармальных умоу, пры якіх яны могуць мець месца. У адзінай сацыякультурнай прасторы суіснуюць розныя рэлігійныя кірункі і канфесіі, пражываюць нацыі або этнасы, якія маюць розныя светапоглядныя арыентацыі. Ва умовах талерантнасці іх прадстаунікі, разглядаючы свае перакананні як адзіна дакладныя, паза іх рамкамі не пазбягаюць дыялога з прадстаунікамі іншых вераванняу, этнасау і нацый; не схшьныя да ізаляцыянізму і ксенафобіі, а валодаючы рычагамі палітычнай улады, не прадпрымаюць юрыдычных мер па абмежаванні любых рэлшйных і палітычных воляу для іншаверцау або чужынцау. На юрыдычным, палітычным і сацыяльнапсіхалагічным узроуні працуюць стрымліваючыя механізмы, якія падауляюць непазбежнае ва умовах узаемнай су- пярэчлівасці непрыманне да чужога. Здыманне супярэчнасцей, якія узнікаюць на рэлшш- най, этнічнай або нацыянальнай глебе, як правіла, праводзіцца шляхам падначалення іх нейкім вышэйшым для дадзенага грамадства каштоунасцям (павазе да закону, адзінаму пачуццю патрыятызму, палітычнай мэтазгоднасщ, імкненням да сацыяльнага міру і г.
д.).
Праз свае вонкавыя формы ва умовах Сярэднявечча як варожасць, так і талерантнасць знаходзяць сваю фіксацію у рознага выгляду тэкстах: гістарычных хроніках і летапісах, дыпламатычнай і кананічнай перапісці, заканадаучых актах, а таксама у іншых дакумен- тах юрыдычнага характару (завяшчаннях, рознага роду скаргах і судовых пазовах), рэлшйных пропаведзях, павучальнай літаратуры іншага роду. Усе гэтыя тэксты могуць разглядацца як рэпазгтары пэунапстарычных сэнсау гэтых паняццяу.
К часу знікнення Кіеускай Русі мы можам гаварыць аб нараджэнш нейкага адасоб- ленага палітычнага утварэння (пакуль цяжка знайсці яму адпаведную навукова вывера- ную назву), якое свядома адрознівала сябе ад навакольных грамадствау праз асобную мову (прыгадаем этнонім «немцы») і асобную веру. Гэты феномен можа быць разгледжа- ны у якасці аднаго з элементау той спадчыны, якую пакінула Кіеуская Русь сваім нашчад- кам. Калізія старажытнарускай айкумены, якая адбылася пасля нашэсця Батыя і спу- сташэння Кіева, высунула на першае месца этшчную еднасць і адціснула на другі план кананічныя рознагалоссі, такім чынам яшчэ больш наблізіла рускую супольнасць да ра- мак гэткага мілету, своеасаблівай псеуданаціі.
«Старая Русь знікла. На яе руінах падданыя Залатой Арды, кожны пасвойму, нама- гаюцца стварыць новую дзяржаву. Нават УладзіміраСуздальскае княства, якое у XIII ст. узяло часткова на сябе функцію прадстауніка штарэсау рускіх хрысціян, цяпер распала- ся на малыя дзяржауныя адзінкі. Толькі у другой палове XIV ст., побач з Ноугарадам, Псковам і Разанню, пачынаюць выходзіць на пераважныя пазіціі два цэнтры - Цвер і Масква, якія змагаліся за права стацца «вялікім княствам». У рэшце рэшт поспех напат- кау Маскву, і з гэтага часу руская псторыя як бы пачынае цячы па новым рэчышчы. Ад- сутнасць пераемнасці з культурай Кіеускай Русі сталася яшчэ больш відавочнай, калі прыняць да увагі, што моц Масквы - гэта сапраудны прадукт татарскай эпохи Да 1147 г. ні у адным з летапісау нават не сустракаецца назва «Масква» (у XIII ст. гэты маленькі цэнтр быу вядомы яшчэ пад назвай «Кучкава»). З канца XIII ст., менш чым за стагоддзе, умелыя дзеянні спрытных князёу, добра асвойтаушыхся у рэжыме гвалту і штрыганства, на якія абапіралася улада Арды, прівялі да таго, што Масква заяуляе аб сабе як аб першім сярод гарадоу рускіх і становіцца рэзщэнцыяй не толькі вялікага князя, але і мітрапаліта, надзеленага вышэйшай духоунай уладай. Пры кане Каліце (1325- 1340) і, праз дваццаць гадоу, пры Дзмітріі канавічії Данскім першынство над іншімі землямі канчаткова замацоуваецца за Масквой. Разбіуші уласных рускіх сапернікау, Масква уступае у барацьбу супраць самых магутных сапернікау: на захадзе гэта Літоу ская дзяр- жава, якая ужо завалодала вялікімі тэрыторыямі Ста ражытнай Русі, а на усходзе - Зала- тая Арда» [3, с. 123-124].
У такіх умовах у культуры Старажытнай Русі узнікау вельмі цікаві феномен, калі некалі дэклараванае адрозненне Усходняй царквы ад Заходняй, заснаванае на рэальных дагматычных разыходжаннях, ператваралася у знак, калі усе чальцы рускага грамадства ведалі, што гэтыя адрозненні існуюць, але толькі некаторыя маглі выразна растлумачыць, у чым іх сутнасць. На гэтыя думкі нас наводзіць, у пріватнасці, наступні фрагмент з ру- капісу «Асветніка Літоускага»:
«НынЪ слышемъ въ Руси кіевской отъ мудрыхъ и вкдущихъ человкцехъ состав- ляютъ отвкты на всякія ереси отъ божественыхъ писаній и отъ того всякъ знаетъ и вк да- етъ и учится что съ ними говорити, и отвктъ дати иновкрцомъ отъ божественныхъ писаній о своей православной вкрк; понеже у нихъ въ земли много людей и всякихъ вкръ и тому у нихъ учатся отъ младенчества. А у насъ того презрятъ и сами учители не знаютъ и не вЪдаютъ символа о христіанской вЪрЪ точно до конца, и всегда срамятся отъ иновЪр-
цевъ и боятся говорити о вЪрЪ какъ своего накажуть исповЪдати вЪры своея. То какъ учитель или христзянинъ наречется? Не словомъ бо подобаетъ слыти христзянинъ, но дЬломъ, яко же рече: покажи ми вЪру свою дЪломъ» [4, с. 14-15].
Такім чынам ствараліся перадумовы для ператварэння канфесіаніма «рускі» у цалкам палпычны феномен, калі аргументаваная некалі варожасць да Заходняга свету перат- варалася у суб’ект традиции А апазщыя у большасці сваёй тлумачилася наступним чынам: «Я думаю так таму, што так было заусёды». Відавочна, што гэты працэс павінен быу узмацніцца пасля падзення Кіеускай Русі, калі сувязі з Візантияй паступова станавіліся усё больш і больш нетривалими Адваротным жа бокам гэтага працэсу, як ні дзіуна, ста- навілася вялікая ступень волі да творчасці, калі распад традиции (як некалі яе станаулен- не) стымулявау самастойнасць усведамляючага суб’екта.
Літаратура
  1. Полное собрание русских летописей. - М.: Изд-во Восточной литературы, 1962. - Т. 1.
  2. Schmitt, C. The concept of Political / C. Schmitt, G. Schwab. - University of Chicago Press, 2007.
  3. Пиккио, Р. Древнерусская литература / Р. Пиккио. - М., 2002.
  4. Толстой, Д.А. Римский католицизм в России / Д. А. Толстой. - Спб., 1876.

<< | >>
Источник: Коллектив авторов. Мировоззренческие и философско-методологические основания инновационного развития современного общества: Беларусь, регион, мир. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 5 - 6 ноября 2008 г.; Институт философии НАН Беларуси. - Минск: Право и экономика. - 540 с.. 2008

Еще по теме ЗАЦЁМК1 З ФІЛАСОФІІ ЭПОХ1 Евароускі В.Б.:

  1. СУБ’ЕКТЫУНАСЦЬ І АБ’ЕКТЫУНАСЦЬ Г1СТОРЫКА: ФЕНАМЕНАЛАГІЧ- НА-ГЕРМЕНЕУТЫЧНЫ ПАДЫХОД У РЭФЛЕКС1УНАЙ ФІЛАСОФІІ Г1СТОРЫ1 Бацюкоу А.М.
  2. ФІЛАСОФСКАЯ НІВА БЕЛАРУСІ Дарашэвiч Э.К.
  3. РЭЦЭПЦЫЯ 1ДЭЙ Х. ВОЛЬФА У “ЛОГЩЫ” КАЗІМІРА НАРБУТА Тарасюк Я.В.
  4. МОДЕРНИЗАЦИОННЫЕ ПРОЦЕССЫ В СОВРЕМЕННОЙ НАЦИОНАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЕ: СЕМИОТИЧЕСКИЙ АСПЕКТ. Саликов А.Э.
  5. “ПАМІЖ СВАІХ І ЧУЖАКОУ” - У ПОШУКАХ БЕЛАРУСКАЙ 1ДЭНТЫЧНА- СЦІ Зяленская Я.С.
  6. ГЭТА БЫЛО У 1968 ГОДЗЕ: ТАК ПАЧЫНАЛАСЯ НОВАЯ ЭРА Санько С.І.
  7. Игорь Климов К изучению текстологии церковнославянского Евангелия: отношения между изданиями XVI в., печатанными в Москве и на Беларуси
  8. ТЕМА 11 Империя на Востоке: Арабский халифат
  9. Рассказ о походе Хулагу-хана на Багдад, обращении гонцов между ним и халифом и исходе тех обстоятельств
  10. ТЕМА 10 Византия и Балканы в VШ-Xвв.
  11. СИМЕОН (Симеон Великий) (864? — 27 мая 927)
  12. ИКОНОБОРЧЕСТВО
  13. Иконоборство
  14. ТЕМА 9 Византия в VIII-X вв.